Адзіны дзень інфармавання

пройдзе ў раёне ў чацвер, 20 мая бягучага года. Асноўная тэма, з якой выступяць у працоўных калектывах і па месцы жыхарства члены інфармацыйна-парапагандысцкіх груп, — “Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь”.
Тэма сёлетняга Паслання Прэзідэнта — “Дынамічны прарыў у развіцці краіны – шлях да новай якасці жыцця”. Пасланне мае асаблівае значэнне для развіцця нашай краіны, бо 2010 год — гэта год завяршэння Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006 — 2010 г.г., выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў 2011 года. Таму А.Р.Лукашэнка падвёў вынікі пяцігадовага развіцця краіны і вызначыў асноўныя задачы, якія неабходна вырашыць ў бліжэйшы час.
Асаблівы акцэнт Кіраўніком дзяржавы быў зроблены на якасным рыўку, які прадстаіць ажыццявіць нашай краіне ва ўсіх сферах, што сімвалічна, паколькі 2010 год аб’яўлены Годам якасці. Асноўным арыенцірам з’яўляецца якасць выпускаемых тавараў і паслуг, упраўлення і самае важнае – жыцця людзей.
У ходзе адзінага дня інфармавання таксама будуць абмеркаваны пытанні: “Аб мерах па папярэджванні дарожна-транспартнага траўматызму”; “Аб забеспячэнні бяспекі грамадзян у месцах масавага адпачынку і выкананні правілаў паводзін на вадаёмах”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.