Адзіны тыдзень масавага футбола

Учора ў рэспубліцы распачаўся Адзіны тыдзень масавага футбола. У яго рамках разнастайныя футбольныя мерапрыемствы праходзяць і ў нашым раёне. Пачаліся яны ўчора першынством ДЮСШ, а таксама матчамі на Кубак раёна сярод калектваў фізічнай культуры. Сустрэчы паміж камандамі праходзяць на стадыёнах райцэнтра і Жыліцкага сельгаскаледжа.

Восем каманд, якія заяўлены сёлета да ўдзелу, прадоўжаць барацьбу і на наступным тыдні.
Учора завяршыліся таксама фінальныя спаборніцтвы абласной спартакіяды школьнікаў па футболе, якія пачаліся 14 мая. Аб іх выніках, як і аб выніках іншых спаборніцтваў — у бліжэйшых нумарах “Кіраўца”.

19 мая, в среду, в 13 часов 15 минут на стадионе райцентра состоится торжественное открытие мини-футбольной площадки с искусственным покрытием. Приглашаются все желающие! В программе — междугородний юношеский турнир по футболу и мини-футболу.

18 і 22 мая ў навучальных установах раёна пройдзе адзіны ўрок футбола, у рамках якога запланаваны футбольныя спаборніцтвы з удзелам школьнікаў практычна ўсіх узростаў.

У чацвер, 20 мая, пройдзе першынство раёна сярод агульнаадукацыйных школ з удзелам вучняў 1995-97 гадоў нараджэння, а таксама раённыя спаборніцтвы “Скураны мяч” сярод школьнікаў 1998-2000 гадоў нараджэння.

У суботу і нядзелю, 23 мая, у Мінску наша каманда “Кіраўск-ДЮСШ” памераецца сіламі з лепшымі камандамі краіны па пляжным футболе. А ў апошні дзень тыдня адбудзецца першынство раёна па міні-футболе сярод аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў.

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да Адзінага тыдня футбола і стаць актыўнымі ўдзельнікамі і балельшчыкамі!

Канстанцін ГАРБАЧОЎ,
начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.