Дэпутатам — плённай работы!

11 мая адбылася першая, арганізацыйная сесія раённага Савета дэпутатаў 26 склікання. На яе былі запрошаны старшыня раённага выканаўчага камітэта У.У.Піскіжаў, яго намеснікі, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, члены раённай выбарчай камісіі, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, старшыня раённага суда і пракурор раёна.
У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Г.В.Навіцкі і старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў У.І.Панцюхоў.На здымку: старшыня раённага выканаўчага камітэта У.У.Піскіжаў віншуе з выбраннем на пасаду старшыні раённага Савета дэпутатаў Н.А.Каранкевіч.

Нагадаем, што выбары ў раённы Савет дэпутатаў адбыліся ва ўсіх 40 выбарчых акругах.
З 40 выбраных дэпутатаў 16 (40%) з’яўляліся дэпутатамі папярэдняга склікання. Такім чынам, у райсавеце забяспечана пераемнасць. У новым дэпутацкім корпусе 17 жанчын, ёсць прадстаўнік моладзі да 30 год. Большасць выбраных дэпутатаў з’яўляюцца кіруючым звяном галін народнай гаспадаркі: прамысловасць, гандаль, транспарт, будаўніцтва — 5 чалавек, сельская гаспадарка — 11, адукацыя — 5, ахова здароўя, сацыяльная абарона — 4 чалавекі. 8 дэпутатаў з’яўляюцца служачымі дзяржаўных органаў, 1 — прадстаўнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.
У ходзе сесіі пастаянная камісія па мандатах, рэгламенце, пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання райсавета прызнала паўнамоцтвы ўсіх дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26 склікання, выбраных 25 красавіка 2010 года.
Затым былі выбраны старшыня раённага Савета дэпутатаў, яго намеснік, сфарміраваны пастаянныя камісіі, прэзідыум раённага Савета дэпутатаў, камісія па прысваенні класаў дзяржаўных служачых старшыням сельскіх Саветаў дэпутатаў.
Старшынёй раённага Савета дэпутатаў тайным галасаваннем аднагалосна выбрана Надзея Аляксееўна Каранкевіч, якая дагэтуль працавала намеснікам старшыні райвыканкама.
Старшыня райвыканкама У.У.Піскіжаў павіншаваў дэпутатаў з аказаным ім высокім народным даверам і пажадаў плённай работы на карысць жыхароў раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.