Гімназіст — гэта гучыць ганарова!

Зусім мала часу засталося да заканчэння навучальнага года. У гімназіі горада Кіраўска ён быў першым для 26-ці гімназістаў-пяцікласнікаў. У іх лік атрымалі ганаровае права трапіць лепшыя вучні былой СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, а таксама СШ №1 райцэнтра, Мышкавіцкай СШ.На здымку: гімназісты атрымаўшыя дыпломы на прадметных алімпіядах.
Поспехаў у вучобе гімназістам дапамагаюць дабівацца настаўнікі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Замежныя мовы (англійская, нямецкая) у гімназічных класах вывучаюцца чатыры гадзіны на тыдні замест дзвюх.
Ганаровае званне гімназіста рабяты пацвярджаюць высокімі рэзультатамі ў вучобе: сярэдні бал паспяховасці складае 7,8. У раённых прадметных алімпіядах нашы гімназісты атрымалі 6 дыпломаў 1, 2 і 3-й ступеней: па розных прадметах вызначыліся Уладзіслаў Пігулеўскі, Дар’я Шапоткіна, Дзіяна Шаплыка, Эльвіра Рудаўская, Раман Прыгажаеў, Кірыл Гушчын (на здымку).
Кожнага гімназіста вылучае спецыяльны значок. Прыкладам для іншых вучняў яны з’яўляюцца не толькі ў вучобе, але і ў грамадскай рабоце, арганізацыі свайго вольнага часу. Рабяты наведваюць месцы баявой славы, ходзяць у паходы па родным краі, рыхтуюць тэатралізаваныя прадстаўленні для вучняў малодшых класаў, капуснікі ў сваіх класах.
Для забеспячэння якаснага адукацыйнага працэсу ў гімназіі ствараюцца ўсе неабходныя ўмовы. Пастаянна паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічнае аснашчэнне вучэбных кабінетаў: набываюцца мэбля, тэхнічныя сродкі навучання, праграмныя прадукты. Упэўнена, што поспехі гімназістаў з кожным годам будуць станавіцца больш важкімі.
Да ўвагі бацькоў вучняў школ раёна даводзім інфармацыю, што прыём у гімназію г.Кіраўска будзе ажыццяўляцца кожны навучальны год. У 2010-2011 навучальным годзе 5-я і 6-я класы будуць цалкам гімназічнымі.
Ларыса КОРШАК,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі
горада Кіраўска.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.