«Кіравец» — сярод лепшых у вобласці!

15 мая ў Магілёве ў канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай Акадэміі музыкі адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў пятага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый дзяржаўных газет і журналістаў па выніках работы за 2009 год, а таксама спецыялістаў у вобласці сродкаў масавай інфармацыі і паліграфіі.
На здымку: пасля цырымоніі ўручэння ўзнагарод — начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А.Л. Карпук, галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя раённай газеты «Кіравец» Н.А.Хадакова, фотакарэспандэнт рэдакцыі С.А.Аўсянік.

Прадстаўнікі рэдакцыі раённай газеты “Кіравец” тройчы выходзілі на сцэну за ўзнагародамі.
Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую творчую работу, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з 75-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты “Кіравец” узнагароджана галоўны рэдактар Наталля Хадакова.
Дыпломам абласнога выканаўчага камітэта з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 300 базавых велічынь ўзнагароджана рэдакцыя “Кіраўца” за трэцяе месца ў спаборніцтве сярод раённых дзяржаўных перыядычных выданняў вобласці па выніках работы за 2009 год.
Ганаровую грамату ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама атрымаў фотакарэспандэнт нашай “раёнкі” Сяргей Аўсянік за высокую творчую актыўнасць і актуальнасць тэматыкі фотаілюстрацый аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна.
Узнагароды ўручалі і выказвалі шчырыя пажаданні далейшай плённай работы намеснік губернатара вобласці Віктар Некрашэвіч, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Валерый Ільянкоў, прадстаўнікі абкама прафсаюза работнікаў АПК, абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, іншыя.
Віноўнікам урачыстасці дарыў свае музычныя кампазіцыі аркестр народных інструментаў імя Л.Л.Іванова і салісты абласной філармоніі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.