Па пытаннях дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося 19 мая, была разгледжана работа, праводзімая ў раёне па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. №2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата”. У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Р.А.Варонін, намеснік міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь В.Б.Каменка, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўству і дзяржаўным будаўніцтве Я.А.Смірноў, начальнік інспекцыі Міністэрства Рэспублікі Беларусь па падатках і зборах па Магілёўскай вобласці І.І.Кажамяка.
Перад пачаткам пасяджэння адбылося ўрачыстае адкрыццё з пераразаннем традыцыйнай чырвонай стужкі кабінета службы “адно акно” райвыканкама.
Больш падрабязна па сутнасці абмеркаванага на пасяджэнні пытання і напрамках работы службы “адно акно” райвыканкама чытайце ў наступным нумары раённай газеты.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.