Працягваем наводзіць парадак!

У раёне ў красавіку праводзіўся месячнік па добраўпарадкаванні і санітарнай ачыстцы горада і сельскіх населеных пунктаў. У пачатку мая на пашыранай аператыўнай нарадзе ў райвыканкаме былі падведзены вынікі праведзенай ў ходзе месячніка работы і, паколькі яна была выканана не ўсюды ў поўным аб’ёме, вырашана выканаць тое, што не зроблена, у маі.
Асноўныя рэалізаваныя справы адзначыў галоўны санітарны ўрач раёна А.І.ЧЫСТАБАЕЎ.

У першую чаргу, у межах падрыхтоўкі да святкавання 65-й гадавіны Вялікай Перамогі паўсюдна ў раёне значная ўвага была нададзена добраўпарадкаванню месц воінскіх пахаванняў.
УКП “Жылкамгас” пастараўся, каб прывесці ў парадак вуліцы горада, а таксама месцы масавага знаходжання насельніцтва. Так, быў выканан ямачны рамонт асфальтавага пакрыцця вуліц Савецкай, Пушкінскай, Кірава, Калініна, Арлоўскага, Ленінскай, К.Маркса, прагрэйдзіравана 32,55 тыс. кв. м вуліц і завулкаў горада. Працягваліся работы па санітарнай вырубцы хворых і аварыйных дрэў па заяўках грамадзян і арганізацый, праводзілася азеляненне горада, прыводзіліся ў належны стан дваровыя тэрыторыі і г.д.
Наводзіўся парадак на міні-палігонах раёна, могілках.
Каля завулкаў Чапаева камунальнікі ліквідавалі тры несанкцыяніраваеныя звалкі адходаў. Хацелася б, каб мясцовыя жыхары падтрымлівалі тут парадак і не захламлялі наваколле.
Шырокім фронтам праводзіліся работы па санітарнай ачыстцы і добраўпарадкаванні на тэрыторыях сельсаветаў: гэта і ўборка ў населеных пунктах, на могілках, ліквідацыя несанкцыяніраваных звалак, навядзенне парадку каля пустуючых домаўладанняў і іншыя.
Гаспадарам, якія не спяшаліся з навядзеннем парадку на прыдамавых тэрыторыях, выдаваліся прадпісанні. У выпадку іх невыканання жыхароў чакаюць штрафныя санкцыі.
Спагнанні будуць накладзены і на кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, дзе не выканалі запланаваныя мерапрыемствы. Так, з парушэннем тэхнічных патрабаванняў утрымліваецца звалка ў СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага; засталася засмечанай тэрыторыя філіяла ААТ “Бабушкіна крынка”; новым уласнікам неабходна навесці парадак на тэрыторыі былога дрэваапрацоўчага камбіната; трэба завяршыць работы па вывазу смецця з могілак; месцы для часовага захавання цвёрдых бытавых адходаў павінны быць ачышчаны і рэкультываваны. Участкі, на якіх зносяцца безгаспадарныя дамы, павінны адразу прыводзіцца ў парадак, каб не станавіліся месцамі звалак.
Так што, паважаныя кіраўчане і жыхары раёна, зрабіць тое, на што не хапіла часу ці не “дайшлі рукі” ў рамках месячніка, можна яшчэ да 20 мая. У тым ліку хутчэй заключыць дагавор з УКП “Жылкамгас” на вываз цвёрдых бытавых адходаў: за невялікі кошт вам дапамогуць вырашыць “смеццевую” праблему!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.