«У 6 гадзін вечара пасля вайны»

Увечары, 8 мая, старшакласнікі гімназіі Кіраўска, педагогі сабраліся каля памятнага знака ў гонар 60-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Тут адбыўся ўрачыста-жалобны мітынг “Моладзь — супраць вайны”. Пасля яго юнакі і дзяўчаты з запаленымі свечкамі ў руках у памяць аб загінуўшых воінах накіраваліся да памятнага знака воінам, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі лакальных канфліктаў, дзе да іх далучыліся вучні СШ №1. Ушанаваўшы памяць загінуўшых землякоў, прадстаўнікі моладзі рушылі да гарадскога парку каля фантана, дзе быў наладжаны вечар сустрэчы пакаленняў “У 6 гадзін вечара пасля вайны”. За столікі былі запрошаны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў, ганаровыя госці. Для іх і для ўсіх сабраўшыхся гучалі вершы, песні ваенных гадоў у выкананні духавога аркестра “Фанфары Кіраўска”, вакальнай групы «Калейдаскоп» цэнтра пазашкольнай работы, самадзейных артыстаў. Задушэўныя мелодыі падхопліваліся прадстаўнікамі розных пакаленняў. У гэты вечар і людзі сталага ўзросту, і маладыя — усе былі разам. І аб’ядналі іх такія святыя для кожнага з нас паняцці, як патрыятызм, Радзіма, Перамога…
Аляксандр ХАХЛОЎ.
На здымках: фрагменты сустрэчы “У 6 гадзін вечара пасля вайны” .
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.