Для тых, хто жадае быць паспяховымі бацькамі

У здаровай і моцнай сям’і дзеці атрымліваюць асноўную дакладную інфармацыю аб сабе, навакольным свеце. Фізічнае, эмацыянальнае і сацыяльнае развіццё дзіцяці ў многім абумоўлена ўплывам бацькоў на яго жыццё. Якасць выхавання, сямейнага ўзаемадзеяння залежыць ад поглядаў і каштоўнасцей менавіта бацькоў.
Прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь праводзіць актыўную работу па распаўсюджванні і эфектыўным прымяненні праграмы “Паспяховае бацькоўства”. Яна ўтрымлівае чатыры курсы: “Ад каляскі да школы”, “Ад 5 да 15”, “Курс выжывання бацькоў падлеткаў”, “Мастацтва самасцвярджэння”.
Праграму “Паспяховае бацькоўства” складаюць такія актуальныя на да-дзены час тэмы, як “Здаровая сям’я”, “Падтрымайце сваё дзіця”, “Як навучыцца вырашаць праблемы”, “Падлеткі”, “Дысцыпліна” і інш.
У раённым Цэнтры пазашкольнай работы на аснове дадзенай праграмы створаны праект “Акадэмія бацькоўства”. Ён зарэгістраваны ў Дэпартаменце па Гуманітарнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Рэалізацыя дадзенага праекта будзе ажыццяўляцца пры падтрымцы райвыканкама.
Кожны з жыхароў раёна, хто мае намер стаць паспяховым бацькам ці маці, можа прыняць удзел у рэалізацыі праекта “Акадэмія бацькоўства”. У Цэнтры пазашкольнай работы будуць арганізаваны групы, удзельнікі якіх змогуць спасцігаць азбуку сямейнага выхавання. У рабоце будуць задзейнічаны педагогі са значным працоўным стажам.
Выхаванне паспяховага бацькоўства сёння — гэта залог дабрабыту і шчаслівай будучыні!
Ніна ПРЫБЫШ,
намеснік дырэктара
па вучэбна-выхаваўчай рабоце Цэнтра
пазашкольнай работы,
кіраўнік праекта
“Акадэмія бацькоўства”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.