Аб пляжы ў Селішчах

У пачатку сёлетняга чэрвеня ў “Кіраўцы” пад рубрыкай “Чытач узнімае праблему” быў апублікаваны зварот жыхара г.Кіраўска А.П.Маглюя “Пляж для аўтамабіляў?..” (№ 44 ад 4 чэрвеня), у якім прыводзіліся факты непрыгляднага стану прыбярэжнай зоны возера ў Селішчах. Рэдакцыя накіравала зварот для рэагавання адказным службам.
Наконт адзначаных заўваг кіраўніцтва ад-дзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама і УКП “Жылкамгас” паведамілі, што на тэрыторыі пляжа наведзены санітарны парадак, ўстаноўлены ёмістасці для смецця.
Каментарый наконт запаланяючых пляж аўтамабіляў нам даў начальнік РАУС А.В.Шункевіч: “Згодна п.134.15 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, зацвер-джаных Указам Прэ-зідэнта Рэспублікі Беларусь №580 ад 08.12.2005 г., забаронена стаянка механічных транспартных сродкаў у межах прыбярэжных палос водных аб’ектаў да 30 метраў ад берагавой лініі воднага аб’екта, за выключэннем спецыяльна адведзеных ва ўстаноўленым парадку месцаў стаянак, за парушэнне чаго, згодна ч. 2 арт. 15.35 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэ-спублікі Беларусь, прадугледжана адказнасць у выглядзе папярэджвання альбо штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь. Супрацоўнікамі РАУС праводзіўся кантроль за рухам транспарту каля возера ў Селішчах, на гэты час парушэнняў выяўлена не было. Работа ў дадзеным накірунку будзе працягвацца.”.
Галоўны санітарны ўрач раёна А.І.Чыстабаеў паведаміў: “Рашэннем Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта ад 13.05.2010 г. № 9-27 зацверджаны зоны адпачынку на вадаёме ў Селішчах і рацэ Друць. Гэтым рашэннем паміж арганізацыямі раёна размеркаваны работы па прывядзенні дадзеных месц адпачынку ў належны санітарна-гігіенічны стан. Аднак уласнік зон адпачынку не вызначаны, у сувязі з чым меры адміністрацыйнага ўздзеяння прымяніць немагчыма. Работы па прывядзенні дадзеных месц адпачынку ў належны стан у поўным аб’ёме пакуль не выкананы».
Трэба дадаць, што і неабходна быць і адпачываючым на пляжы больш культурнымі і не пакідаць смецце дзе ўздумаецца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.