Абласная спартакіяда

Абласная спартакіяда прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, прысвечаная 65-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне адбылася ў спартыўна-аздараўленчым комплексе “Магілёў Хімвалакно”. Тут праходзілі спаборніцтвы па валейболе, гіравым спорце, летнім мнагаборстве “Здароўе”, настольным тэнісе і дартсе.
Наш раён прадстаўляла каманда з 13 чалавек з ліку работнікаў райвыканкама і іншых устаноў раёна. Усяго ўдзел у спартакіядзе прыняло 20 каманд. Кіраўчане выступалі роўна, трымаліся за прызавымі месцамі ва ўсіх відах, што ў агульным заліку дало свой плён — наша дружная каманда стала пераможцай!
За перамогу ў спартакіядзе наша каманда ўзнагароджана кубкам і дыпломам І ступені, а тэнісісты — яшчэ і грашовай прэміяй.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.