Адышоў на хвілінку — застаўся без веласіпеда…

Лета — найбольш спрыяльны перыяд для крадзяжоў веласіпедаў. Гэты факт знаходзіць сваё абсалютнае пацверджанне і сёлета. Колькасць крадзяжоў двухколавага транспарту ў чэрвені — ліпені бягучага года ў параўнанні з папярэднімі месяцамі значна павялічылася.
Статыстыка паказвае: у дзевяці з дзесяці выпадкаў крадзяжоў вінаваты самі гаспадары веласіпедаў. А дакладней, іх няўважлівасць і безадказнае стаўленне да захаванасці сваёй маёмасці. Часта, едучы дадому на абед альбо ў канцы рабочага дня грамадзяне пакідаюць двухколавы транспарт ля магазінаў без нагляду, не карыстаюцца пры гэтым замкамі. Менавіта гэтыя абставіны і становяцца спрыяльнымі для злодзеяў.
Бывае, пры звароце ў міліцыю пацярпеўшы адзначае: “Пакінуў веласіпед усяго на адну хвілінку. Выходжу — а яго ўжо няма…”. Звярніце ўвагу, гэтай вось хвілінкі дастаткова, каб украсці ваш веласіпед і збегчы на ім.
У вашых сілах, паважаныя грамадзяне, захаваць сваю маёмасць!
Карыстаючыся выпадкам, нагадваем, што ў цёмны час сутак веласіпед, на якім вы рухаецеся, павінен быць абсталяваны святловяртаючымі элементамі.
Аддзел крымінальнага вышуку РАУС.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.