Будуць наваселлі ў горадзе і на вёсцы!

Вось такая панарама адкрылася ў адзін з ліпеньскіх дзён перад аб’ектывам нашага фотакарэспандэнта Сяргея Аўсяніка. Ці не сапраўды, маштабы будаўніцтва ў горадзе ўражваюць! І, напэўна, калі б герой булгакаўскага “Майстра і Маргарыты» Воланд апынуўся на Кіраўшчыне, знакамітая фраза: “Людзей загубіць жыллёвае пытанне” ніколі б з яго вуснаў не зляцела…
На чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў да нядаўняга часу стаяла 756 чалавек, з іх 60 атрымалі кватэры ў нядаўна пабудаваным “ЖБК-4” па вул.Валадарскага. Рыхтуецца да здачы “ЖБК-3” на 40 кватэр па вул.Пушкінскай. Яшчэ 2 дамы жыллёва-будаўнічых кааператываў знаходзяцца ў стадыі будаў-ніцтва, а адзін кааператыў — на 70 кватэр — зусім нядаўна быў сфарміраваны.
Адзін за адным растуць і аднакватэрныя жылыя дамы на вёсцы: уведзены ў эксплуатацыю 3 домікі ў в. Капусціна для працаўнікоў СВК “Калгас “Ніва”, 10 — у аграгарадку Любонічы для работнікаў РАПТЗ. Яшчэ 20 дамоў для іх узведзены ў райцэнтры. Да канца бягучага года плануецца здаць яшчэ 14 аднакватэрных дамоў. Увогуле за першае паўгоддзе бягучага года з запланаваных на год 17 тыс.м2 жылля ў раёне пабудавана 8179 м2.
Некаторыя стаячыя на чарзе маючых патрэбу жыхары раёна аддаюць перавагу будаўніцтву індывідуальнага жылля з дапамогай крэдытных рэсурсаў.
Па словах спецыялістаў, калі будаўніцтва і далей будзе весціся такімі тэмпамі, праз 2-3 гады ўсе маючыя патрэбу ў жыллі будуць ім забяспечаны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.