Дарога прагрэйдзіравана

На адну з “прамых тэлефонных ліній”, праводзімых на базе рэдакцыі, звярнуўся жыхар в.Гарадзец М.А. Казакоў з просьбай прывесці ў належны стан участак дарогі працягласцю 850 метраў ад вул.Маладзёжнай да аўтадарогі Гарадзец — Скачок у дадзеным населеным пункце. З яго слоў, гэты ўчастак дарогі на працягу некалькіх год знаходзіцца ў нездавальняючым стане.
Мы звярнуліся да начальніка ДРБУ-197 В.М.Філіпца, які паведаміў, што на дадзены час іх работнікамі адзначаны ўчастак дарогі прыведзены ў належны стан, прагрэйдзіраваны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.