Дырэктыва №3: эканомія і беражлівасць

Ход выканання ў раёне Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. №3 “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі краіны” пастаянна знаходзіцца на кантролі ў раённай вертыкалі ўлады, гэта пытанне было асноўным і на ліпеньскім пасяджэнні райвыканкама. Старшыня райвыканкама У.У.Піскіжаў у пачатку абмеркавання звярнуў увагу прысутных на тое, што з цягам часу Дырэктыва №3 набывае ўсё большую актуальнасць, у тым ліку апошнія падзеі з пастаўкамі расійскага газу пацвердзілі, што намечаны дакументам напрамак —стратэгічна правільны. У чарговы раз Кіраўнік нашай дзяржавы А.Р.Лукашэнка адзначыў гэта, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу: было вызначана пяць новых стратэгій дзейнасці, у лік якіх увайшла і энергетычная, накіраваная на энергазберажэнне і дыверсіфікацыю крыніц энергіі.
Аднак прадпісанні Дырэктывы №3 да гэтага часу не сталі нормай нашага жыцця ні на вытворчасці, ні ў быту, у тым ліку і ў нашым раёне — аб гэтым сведчаць вынікі работы за 5 месяцаў па энергазберажэнні і іншых напрамках, якія дэталёва былі прааналізаваны ў ходзе пасяджэння райвыканкама.
Калі гаварыць пра канкрэтныя лічбы, то мэтавы паказчык па энергазберажэнні за студзень — май бягучага года ў супараўнальных умовах склаў мінус 4% пры заданні на студзень — чэрвень мінус 7%. Гэта, як адзначыў, інфармуючы прысутных па дадзеным пытанні, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама І.М.Бяржанін, адбылося з-за павелічэння выкарыстання кацельна-пячнога паліва і электраэнергіі з прычыны нізкай тэмпературы паветра, змяншэння спажывання мясцовых відаў паліва насельніцтвам у параўнанні з леташнім сезонам, а таксама нізкага ўзроўню тэмпаў росту валавой прадукцыі ў шэрагу сельгасарганізацый: “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, СВК “Чырвоны баец”, РУП “Жылічы”. Трэба заўважыць, тэмпы росту валавой прадукцыі адыгрываюць значную ролю ў выкананні мэтавага паказчыка па энергазберажэнні.
Сярод мерапрыемстваў раённай Праграмы па энергазберажэнні на бягучы год — укараненне ў эксплуатацыю біягазавай устаноўкі ў СВК “Рассвет” імя К.П. Арлоўскага, што дазволіць замясціць мясцовымі відамі паліва спажыванне імпартуемых цеплаэнергарэсурсаў і прынесці значны эфект, улічваючы, што доля спажывання энергарэсурсаў гаспадаркай складае больш 90% ад усіх сельгасарганізацый раёна.
Кіраўнікі, чые падначаленыя арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы не забяспечылі выкананне паказчыка па энергазберажэнні, давалі тлумачэнні і выказвалі сваё бачанне выхаду на запланаваныя параметры.
Асаблівую ўвагу старшыня райвыканкама У.У. Піскіжаў звярнуў на неабходнасць выканання задання па павелічэнні выкарыстання мясцовых відаў паліва, забеспячэння эканоміі валютных сродкаў, павелічэння збору другаснай сыравіны, зніжэння энергаёмістасці выпускаемай прадукцыі, эканоміі грашовых і матэрыяльных рэсурсаў.
Рашэннем райвыканкама кіраўнікам, чые падначаленыя калектывы не выканалі даведзенае заданне па энергазберажэнні, было ўказана на гэты факт, а перад усімі кіраўнікамі ўвогуле пастаўлена задача прыняць меры па наладжванні дзейснага функцыяніравання механізма стымулявання работнікаў за эканомію і рацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, па рэалізацыі запланаваных на бягучы год энергазберагаючых мерапрыемстваў, а таксама забеспечэнні да канца бягучага года выканання мэтавага паказчыка па энергазберажэнні, заданняў па павелічэнні выкарыстання мясцовых відаў паліва і эканоміі рэсурсаў. Больш эфектыўнай павінна быць работа камісіі па кантролю за эканоміяй і рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энегетычных і матэрыяльных рэсурсаў і няштатных інспектараў па нагляду за эфектыўным выкарыстаннем рэсурсаў. Аб’екты ў арганізацыях, спажываючых цеплавую энергію, павінны быць аснашчаны прыборамі ўліку цяпла з улікам мэтазгоднасці. Кіраўнікам таксама неабходна забяспечыць замену ўсіх лямп напальвання на энергазберагаючыя да канца бягучага года, арганізацый, эксплуатуючых воданапорныя вежы, — іх аснашчэнне аўтаматыкай рэгулявання ўзроўню вады з мэтай выключэння яе страт. Кіраўніцтву УКП “Жылкамгас” — да кастрычніка бягучага года забяспечыць выкананне даведзенага задання па ўстаноўцы індывідуальных прыбораў уліку расходу вады і збору другасных рэсурсаў, уключаючы тэкстыль.
Ад вырашэння задач па зніжэнні энергаёмістасці прадукцыі, узмацненні рэжымаў эканоміі і рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў залежыць эканамічны дабрабыт рэгіёна, павышэнне якасці жыцця людзей у цэлым.
Наталля ХАДАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.