Маніторынг: другі этап

У межах другога этапу маніторынгу работы органаў мясцовай улады з грамадзянамі, праводзімага на Магілёўшчыне, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Г.М.Лаўранкоў правёў 13 ліпеня ў нашым раёне “прамую тэлефонную лінію” і прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Як адзначыла начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян райвыканкама В.У.Русецкая, патэлефанаваць на “прамую лінію” і асабіста трапіць на прыём да Г.М.Лаўранкова змаглі ўсе жадаючыя: інфармацыя аб часе прыёму і правядзенні «прамой лініі» была загадзя размешчана ў раённай газеце, перададзена па радыё.
Скарысталі сваё права на асабістую сустрэчу 9 жыхароў раёна, на “прамую лінію” патэлефанавалі 4 чалавекі. Выказаныя праблемы і пытанні, у прыватнасці, тычыліся працаўладкавання, вода- і газазабеспячэння, рамонту дарог. «У асноўным, — падкрэсліла В.У. Русецкая, — людзі прыйшлі са сваімі жыццёвымі пытаннямі, частка з якіх ужо знаходзіцца ў стадыі вырашэння мясцовымі ўладамі. Бывае, што работнікі райвыканкама за дзень прымаюць большую колькасць наведвальнікаў. Хаця гэты паказчык — не самамэта, галоўнае — вынік».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.