Моладзь павінна адпачываць без алкаголю!

У межах абласной прафілактычнай акцыі “Адпачынак без алкаголю” ў ліцэі №15 прайшоў шэраг разнастайных мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця і адмовы ад шкодных звычак.
Навучэнцы ўстановы сустрэліся з інструктарам-валеёлагам райбальніцы Ю.М.Какалюк. Яна правяла лекцыю на тэму біялагічнага жыцця чалавека, якое разлічана на 137 год. А між тым, працягласць жыцця беларусаў ў два разы меней. Пасля тэарытычнай часткі быў прадэманстраваны відэафільм аб шкодзе алкаголю.
Юнакі і дзяўчаты ўдзельнічалі ў забаўляльна-прафілактычных мерапрыемствах “Моладзь — за здаровы лад жыцця”, “Адмоўся ад 100 грамаў”, “Алкаголь: за альбо супраць”, “Алкаголь — яд”, “Алкагольны тэрор”, “Не — алкаголю, спыніцца можна!”.
Акрамя таго ў мэжах акцыі з навучэнцамі сустрэліся прадстаўнікі праваахоўчых органаў, якія растлумачылі антыалкагольнае заканадаўства.
Маладзёжная добраахвотная дружына “Страла” таксама прымала актыўны ўдзел у акцыі. Рабяты сумесна з прадстаўнікамі аховы здароўя і органаў унутраных спраў выяўлялі і прыпынялі факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства.
Сярод навучэнцаў было праведзена анкетаванне “Падлетак і алкаголь”. Яго вынікі паказалі, што 98% юнакоў і дзяўчат хоць 1 раз у жыцці ды і пакаштавалі спіртное; 11% рэгулярна ўжываюць піва. Нормай паводзін лічыцца ўжыванне спіртных напіткаў перад танцамі, у выхадныя, падчас сустрэчы з сябрамі.
Цэнтр духоўна-маральнага выхвання нашай установы арганізаваў для рабят сустрэчу на адпаведную тэматыку з прадстаўнікамі Экзархата Беларускай Праваслаўнай царквы. Такія сустрэчы праводзіліся рэгулярна на працягу ўсяго навучальнага года. Гутаркі суправаджаліся відэасюжэтамі. Навучэнцы разам з супрацоўнікамі цэнтра аформілі стэнд “Жыццё — без алкаголю”, зрабілі макет дрэва з галінкамі, на якіх былі парады, як пазбегнуць сустрэчы з “зялёным змеем”. Плады дрэва ўяўлялі сабой пустыя бутэлькі з наклеенымі на іх прытчамі з Бібліі.
На базе ліцэя працуе гурток псіхалагічнай падтрымкі “Школа жыцця”. Яго кіраўнікі рэгулярна тлумачаць падлеткам, як займаць правільную жыццёвую пазіцыю.
Моладзь павінна адпачываць без алкаголю! На гэта мы і накіроўваем сваіх навучэнцаў.
Вераніка ПАДАЛЯК,
педагог-псіхолаг ліцэя №15.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.