Належную ўвагу — даўгунцу

У чарговы раз наш раён стаў базай правядзення абласнога семінара. Яго ўдзельнікі — дырэктары льнозаводаў, ільнанасенстанцый, намеснікі старшынь райсельгасхарчаў па раслінаводстве, спецыялісты і вучоныя ў вобласці вырошчвання льну — абмяркоўвалі асаблівасці ўборкі даўгунцу і нарыхтоўкі льнапрадукцыі ўраджаю 2010 года. У рабоце семінара прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Г.М.Лаўранкоў, намеснік старшыні аблвыканкама А.М.Ісачанка, старшыня райвыканкама У.У.Піскіжаў.
Практычная частка праводзілася на палетку ААТ “Кіраўск-Лён”, размешчаным у раёне ліцэя №15. Удзельнікам была прадэманстравана тэхніка цераблення льну, абмалоту трасты, яе абарочвання і ўздыму механічным спосабам. Былі прадстаўлены ўзоры льнотэхнікі айчынных вытворцаў з Бабруйска і Гомеля.
Падвядзенне вынікаў прайшло ў зале пасяджэнняў райвыканкама. Рэкамендацыямі па тэхналогіі выро-шчвання даўгунцу і нарыхтоўкі льнопрадукцыі падзяліліся з прысутнымі абласныя вучоныя і спецыялісты ў галіне льнаводства. Заўвагі па якасці ўборкі, захаванасці ўраджаю ў асобных раёнах вобласці даў А.М. Ісачанка. Наш раён, дарэчы, быў адзначаны са станоўчага боку. На бягучы момант убрана больш за палову пасяўных плошчаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.