Нашы госці — малдаване

Раённая газета паведамляла ўжо, што ў рамках Міжнароднага фестывалю народнага мастацтва “Вянок дружбы” ў нашым раёне пабывалі творчыя калектывы з Ірана і Польшчы і парадавалі сваімі выступленнямі жыхароў аграгарадкоў Любонічы і Паўлавічы. А напрыканцы фестывалю, у мінулы панядзелак, да нас завіталі малдаване: ансамбль песні і танца “Дзюз-Ава” і дзіцячы ансамбль народных танцаў “Брыулец” гасцінна прымалі ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Імклівыя, рытмічныя гагаузскія, малдаўскія мелодыі і танцы, а таксама танцы народаў свету ў выкананні гасцей выклікалі ў гледачоў шмат станоўчых эмоцый.
Артыстам былі ўручаны сувеніры на добрую памяць.
На здымку: усіх гасцінна сустракаем духмяным хлебным караваем!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.