Падсобныя гаспадаркі: каб крочыць упэўненым курсам, надайце ўвагу крэдытным рэсурсам!

Чарговая “прамая лінія”, праведзеная на базе рэдакцыі сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы райвыканкама, была прысвечана пытанням падтрымкі і развіцця асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, прадастаўлення крэдытаў грамадзянам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістых падсобных гаспадарак у Кіраўскім раёне.
На пытанні тэлефанаваўшых адказвалі: старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.А.Каранкевіч, начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Т.М.Русецкая, намеснік упраўляючага аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г.Кіраўску А.Р.Елісеенка, начальнік аддзела рознічных паслуг гэтага аддзялення Т.І.Бяляўская, намеснік старшыні райспажыўтаварыства С.Р.Сарока, таваразнаўца па нарыхтоўках аддзела нарыхтовак райспажыўтаварыства Л.У.Араева.

— Ці магчымы пры афармленні крэдыту на набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі, згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №302 “Аб прадастаўленні крэдытаў грамадзянам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістых падсобных гаспадарак”, перавод безнаяўных сродкаў у наяўныя, калі, напрыклад, я хачу набыць трактар у прыватніка?
А.В. Мішчанкоў,
в Баравіца.
— Крэдыт грамадзянам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістых падсобных гаспадарак, выдаецца толькі шляхам безнаяўнага пералічэння грашовых сродкаў: на набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі, машын і абсталявання айчыннай вытворчасці — на тэрмін да 7 год пад 5% гадавых пры прадастаўленні ў банк належнага пакета дакументаў. Набытая адзінка тэхнікі становіцца прадметам залогу ў банку да поўнага пагашэння сумы крэдыту.
— Хачу купіць трусоў для развядзення ў падсобнай гаспадарцы. Ці можна на гэтыя мэты ўзяць крэдыт?
Т.І. Шчэрбіч.
— Крэдыт узяць можна, на набыццё сельскагаспадарчых жывёлы і птушкі, ён выдаецца на тэрмін да 3-х год. Банк вырашае пытанне па крэдытаванні пасля прадастаўлення адпаведнага пакета дакументаў.
— Я пакуль не ажыццяўляю вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, але жадаю гэтым заняцца. Ці магу я ўзяць крэдыт на набыццё ўсяго неабходнага?
Галіна Іванаўна, г.Кіраўск.
— Крэдыт, згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №302 “Аб прадастаўленні крэдытаў грамадзянам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістых падсобных гаспадарак”, прадастаўляецца толькі тым, хто ўжо займаецца гэтай дзейнасцю, — для развіцця і падтрымкі асабістай падсобнай гаспадаркі. У ліку дакументаў, якія неабходна прадаставіць для афармлення крэдыту, — выпіска з асабовага рахунку пагаспадарнай кнігі, выдаваемая сельвыканкамам, аб колькасці атрыманай у асабістай падсобнай гаспадарцы прадукцыі за год, папярэдні году падачы заявы аб прадастаўленні крэдыту.
— Вяду асабістую падсобную гаспадарку, маю ўчастак зямлі, трактар, усё зарэгістравана ў сельскім Савеце. Ці магу я ўзяць крэдыт на развіццё гаспадаркі, каб набыць яшчэ адну карову? Маем намер здаваць лішкі малака. Я — працуючая, а муж не працуе, бо даглядае нашу вялікую падсобную гаспадарку.
А.І. Анціпенка,
в Казулічы.
— Калі Вы з’яўляецеся ўладальнікам падсобнай гаспадаркі, і зямельны ўчастак, жывёла, птушка зарэгістраваны ў пагаспадарнай кнізе сельвыканкама на Ваша імя, Вы можаце звярнуцца ў банк з заявай на афармленне крэдыту для набыцця каровы: ён выдаецца толькі працуючым грамадзянам, і сярод дакументаў, якія неабходна прадаставіць у банк, пацвярджаючых Вашу крэдытаздольнасць, — даведка аб зарплаце. Крэдыт на пакупку каровы і іншай сельскагаспадарчай жывёлы выдаецца пад 5% гадавых на тэрмін да 3-х год.
Два пытанні не датычыліся тэмы “прамой лініі”, але прысутныя на ёй спецыялісты далі кампетэнтныя адказы тэлефанаваўшым.
— Ажыццяўляю рамонт кватэры. Ці магу я ўзяць крэдыт на набыццё дзвярэй?
І.І.Печань,
пенсіянер, г.Кіраўск.
— Вы можаце звярнуцца ў банк з заявай аб афармленні крэдыту пад 10% гадавых на тэрмін да 5 год, які выдаецца на набыццё прадукцыі айчыннай вытворчасці: у пералік тавараў уваходзяць і дзверы, і будматэрыялы, і г.д. У такім выпадку неабходны адзін або два паручыцелі — у залежнасці ад сумы крэдыту.
— Ці магу я ўзяць крэдыт для падрыхтоўкі дзяцей да школы: для набыцця адзення, абутку?
Маці двух дзяцей-школьнікаў,
а/г Мышкавічы.
— Калі Вы плануеце набываць тавары айчыннай вытворчасці, Вы можаце ўзяць крэдыт банка пад 10% гадавых. Магчыма таксама купіць дзіцячыя адзенне, абутак ва універмагу Кіраўскага райспажаўтаварыства з растэрміноўкай аплаты да 3-х месяцаў без налічэння працэнтаў.
На “прамой лініі” дзяжурыла
Наталля ХАДАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.