Увага: падлетак!

Чарговае сумеснае пасяджэнне каардынацыйнага савета па праблемах сям’і, ахове мацярынства і дзяцінства, камісій па справах непаўналетніх, папярэджванні п’янства і алкагалізму, прапагандзе здаровага ладу жыцця было выязным і праходзіла на базе Скрыпліцкага сельсавета ў пашыраным саставе: былі запрошаны старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў раёна, дырэктары школ.
Перад пачаткам пасяджэння яго ўдзельнікі наведалі Скрыпліцкі сельскі Дом культуры і бібліятэку, пазнаёміліся з работай, праводзімай тут з дзецьмі і падлеткамі ў летні перыяд. Адметнай асаблівасцю сёлетняга сезону з’яўляецца тое, што ў абедзвюх школах, размешчаных на тэрыторыі сельсавета: і Скрыпліцкай, і Барчыцкай вядзецца капітальны рамонт, і асноўная нагрузка па летняй занятасці рабят ускладзена на ўстановы культуры. Аднак і педагогі ні ў якім разе не павінны заставацца ў баку, і гэта, пачынаючы пасяджэнне, яшчэ раз падкрэсліла старшыня каардынацыйнага савета, намеснік старшыні райвыканкама В.У.Гаршкова.
Далей ішла размова аб узаемадзеянні і стане работы Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў, устаноў культуры, адукацыі, аховы здароўя па зніжэнні алкагалізацыі насельніцтва і п’янства сярод непаўналетніх, летняй занятасці вучняў.
Зацікавіў прысутных вопыт работы медыкаў Скрыпліцкага ФАПа па патранажы немаўлят, рабоце з сацыяльна няўдачнымі сем’ямі, дзейнасць клуба маладых матуль, створаным пры ФАПе.
Былі разгледжаны матэрыялы на сем’і, дзеці з якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Тлумачэнні давалі Раман і Таццяна Шчыгель-скія, бацькі двух непаўналетніх дзяцей.
Шэраг прэтэнзій быў выказаны членамі камісіі па справах непаўналетніх у адрас іншых бацькоў, якія прынізілі кантроль за паводзінамі сваіх дзяцей, грэбуюць выкананнем сваіх непасрэдных бацькоўскіх абавязкаў.
У цэлым гэтым сем’ям, як і іншым, дзе дзеці знаходзяцця ў сацыяльна небяспечным становішчы, неабходна больш адказна ставіцца да выканання сваіх бацькоўскіх абавязкаў.
Кантроль за паводзінамі дзяцей, асабліва ў летні час, калі яны не заняты ў школе, самастойна бавяць вольны час, неабходна ўзмацніць усім бацькам з тым, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў, учынення падлеткамі правапарушэнняў.
Таццяна МАІСЕЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.