Вам да стала для ўсіх патрэб — наш смачны і духмяны хлеб!

Над павышэннем якасці сваёй прадукцыі пастаянна працуюць кіраўніцтва і калектыў камбіната кааператыўнай прамысловасці: закупляецца сучаснае абсталяванне, асвойваюцца новыя віды сыравіны. Прыкметна павялічыўся асартымент хлебабулачных і іншых вырабаў.
Прадпрыемства мае сертыфікат менеджмента якасці на адпаведнасць патрабаванням міжнародных стандартаў ИСО 9001-2001 на хлебапячэнне. Але на гэтым тут не спыняюцца, наадварот, за бягучы год асвоены выпуск 28 новых назваў хлебабулачных вырабаў, 15 — кандытарскіх і 8 назваў дыетычных вырабаў з выкарыстаннем фруктозы, клейкавіны, бульбяной клятчаткі, ёдказеіну.
Дарэчы, за працоўны месяц камбінат выпускае больш за 56 тон хлеба, а гэта, згадзіцеся, не мала. За рабочую змену брыгада выпякае да 5 тон хлебабулачных вырабаў.
Адну з брыгад узначальвае майстар-пекар Наталля Уладзіміраўна Каванская (на здымку). Ветлівы, добразычлівы работнік, сапраўдны спецыяліст сваёй справы — так адгукаюцца аб жанчыне знаёмыя і калегі. На прадпрыемстве яна працуе больш за 9 год і за гэты час прайшла шлях ад пекара да майстра, начальніка змены. Мяняць работу Наталля Уладзіміраўна не збіраецца — праца хоць і не лёгкая, але паважаная і, што самае галоўнае, вельмі патрэбная!
Сяргей АЎСЯНІК, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.