Жніво называе сваіх герояў

Першую тысячу тон збожжа ў вобласці намалаціў рассветаўскі экіпаж!
У аўторак, 20 ліпеня, у раёне быў пройдзены рубеж ў тысячу тон намалочанага збожжа — першымі “тысячнікамі” сталі прадстаўнікі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Бяляўскі і Яўген Манько. Аляксандр (на здымку злева) на магутным “Джон Дзіры” працуе 4 гады, а вось для Яўгена, студэнта Бабруйскага аўтатранспартнага каледжа, гэта першае ў жыцці жніво. Але хлопцу гэтая нялёгкая, але такая адказная і высакародная праца падабаецца. Больш вопытны напарнік заўсёды дапамагае ў цяжкую хвіліну.

Далей у лік «тысячнікаў» выйшлі экіпаж збожжаўборачнага камбайна «Джон Дзір» з СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага ў саставе Аляксандра Міхалькова і Івана Лучыны, якія па становішчу на ўчарашні дзень намалацілі 1069 тон збожжа.
Ёсць свае «тысячнікі» і сярод вадзіцеляў. Гэта таксама прадстаўнікі СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага: Генадзь Гукаў і Валерый Шчэрбіч, якія на аўтамашынах МАЗ-551102 і МАЗ-551605 перавезлі адпаведна 1249,2 і 1130,5 тоны збожжа.
Першым героям уборачнай кампаніі старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК В.П.Ставер прама ў полі ўручыў Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.