Аптэка ў новым абліччы

Рамонт цэнтральнай раённый аптэкі №82 , неабходнасць правядзення якога даўно наспела, паспяхова падыходзяць да свайго завяршэння, і днямі фармакалагічная ўстанова гасцінна расчыніла дзверы сваім наведвальнікам. Сродкі для правядзення рамонту былі выдзелены Магілёўскім РУП “Фармацыя”, і на працягу некалькіх месяцаў будаўнічая брыгада з абласнога цэнтра вяла ўнутраныя работы ў памяшканні аптэкі. Нягледзячы на звязаныя з гэтым нязручнасці сваёй непасрэднай дзейнасці калектыў установы не спыніў, а працаваў хаця і ў сціснутых умовах, але ў звычайным рэжыме.
І вось днямі аптэка сустрэла кіраўчан і жыхароў раёна ў новым абліччы. Шматлікія наведвальнікі станоўча ацанілі змены ў гандлёвай зале, якая набыла сучасны выгляд, значна павялічылася ў памерах. Тут поўнасцю зменены інтэр’ер, устаноўлена сучаснае абсталяванне. Пакупнікі могуць бачыць практычна ўвесь прапаноўваемы тавар. Змяніўся і вонкавы выгляд аптэкі. Абноўлены фасад будынка, адрамантаваны ганак, які, да таго ж абсталяваны пандусам.
Але гэта толькі першая чарга рамонту. У хуткім часе будуць даведзены да ладу ўсе падсобныя і складскія памяшканні.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.