Калі ласка, у сучасны і камфортны банк!

На мінулым тыдні адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленага будынка Кіраўскага аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк”. Гэтай падзеі кіраўчане і жыхары раёна і, вядома, супрацоўнікі, чакалі цэлых дзевяць месяцаў. Урэшце будынак банка ў новым абліччы расчыніў дзверы і прадставіў сваім кліентам і наведвальнікам камфортныя ўмовы абслугоўвання.
Павіншаваць калектыў і кліентаў аграбанка завітаў старшыня райвыканкама У.У.Піскіжаў. У падарунак ён паднёс карціну (на здымку) і адзначыў, што да свайго важкага і аўтарытэтнага зместу работы аддзяленне дадало яшчэ прыгожае і, што немала важна, па-сучаснаму зручнае абрамленне. Разам з упраўляючым А.М.Горбелем У.У.Піскіжаў перарэзаў сімвалічную чырвоную стужку на ўваходзе ў аддзяленне банка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.