Рэчаіснасць праз лічбы і факты

У панядзелак, 23 жніўня, дзяржаўнай статыстычнай службе Рэспублікі Беларусь спаўняецца 90 год. У гэты дзень віншаванні з прафесійным святам у ліку іншых будуць прымаць і супрацоўнікі раённага аддзела статыстыкі.
Калектыў райаддзела невялікі — 7 чалавек і, што адметна, — на 100 % жаночы. На плячах гэтых добразычлівых, прыемных у зносінах, а галоўнае, упэўненых у сваіх прафесійных здольнасцях жанчын ляжаць сур’ёзныя, патрабуючыя асаблівай ўвагі, скрупулёзнасці і цярплівасці задачы. Гэта збор, апрацоўка, аналіз, назапашванне, захоўванне статыстычнай інфармацыі аб грамадска-эканамічным развіцці краіны, забеспячэнне дадзенымі органаў дзяржкіравання, з статыстычнай інфармацыі шырокаму колу насельніцтва. Інфармацыя, якую прадастаўляе райаддзел, выкарыстоўваецца органамі кіравання раёна, а таксама вышэйстаячымі статыстычнымі органамі для фарміравання зводных вынікаў жыццядзейнасці Кіраўшчыны, краіны ў цэлым.
Па ўзроставаму саставу раённы аддзел статыстыкі ўяўляе сабой сплаў сур’ёзнага вопыту, высокакваліфікаванага, моцнага і здольнага ядра сярэдняга ўзросту і пачынаючай таленавітай і смелай маладосці.
Заслугоўваюць слоў павагі за сваю працу галоўны эканаміст Марыя Бяляўская, вядучы эканаміст Зінаіда Анціпава, эканаміст першай катэгорыі Іна Афанасенка.
Удасканальваюць прафесійны ўзровень маладыя спецыялісты: эканаміст Святлана Цыбульская і аператар ЭВМ Марына Кулагіна.
— Безумоўна, у нашай рабоце, як і ўсюды, шмат праблем, над вырашэннем якіх мы вядзём мэтанакіраваную дзейнасць, — адзначае кіраўнік райаддзела Галіна Грышчанка, — Аднак ёсць усе падставы разлічваць на паслядоўнае ўдасканаленне якасці статыстычнай работы ў раёне, бо патэнцыял нашых работнікаў даволі высокі!
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.