Трэцім разам…

У сераду, 18 жніўня, а палове пятай гадзіны вечара кіраўчанін на аўтамабілі “Нісан” на вул.Арлоўскага райцэнтра учыніў ДТЗ: наехаў на веласіпедыстку, прычыніўшы ёй цялесныя пашкоджанні.
Дарэчы, вадзіцель у 2008 годзе двойчы станавіўся віноўнікам ДТЗ, у якіх пацярпелі сам і яго пасажыр. У выніку быў пазбаўлены правоў на кіраванне транс-партным сродкам тэрмінам на 2 гады. Як высвятляецца, пэўных вывадаў малады чалавек не зрабіў…
Карыстаючыся выпадкам, звяртаемся да веласіпедыстаў. Не выязжайце ў цёмны час сутак на праезную частку без святловяртаючых камізэлек; рухайцеся на веласіпедзе не далей за 1 метр ад правага боку праезнай часткі дарогі.
Віктар КУЗЬМЕНКА, начальнік АДАІ РАУС.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.