У ліку лепшых жывёлаводаў вобласці

У мінулую суботу на базе ЗАТ “Агракамбінат “Зара” Магілёўскага раёна прайшла нарада перадавікоў жывёлагадоўчай галіны вобласці па выніках работы за 2009 год. Як нам паведаміў намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі І.Л.Грышчанка, наш раён на гэтай нарадзе прадстаўлялі: аператар па вырошчвані і адкорму буйной рагатай жывёлы райаграпрамтэхзабеспячэння Л.А.Комар, галоўны заатэхнік СВК “Чырвоны баец” В.П.Даніленка, загадчык жывёлагадоўчай фермы СГФ РУП “Чыгірынка” Н.А.Сакольніцкая, аператар па штучным асемяненні СВК “Калгас “Свярдлова” Н.М.Спірыдонава, аператар па свінагадоўлі СВК “Чырвоны баец” А.Г.Цяніцкая, аператар машыннага даення СВК “Калгас “Ніва” А.У.Мялешкіна, загадчык рыбнай гаспадаркі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага А.Р.Шапавалаў.
Усе яны дасягнулі лепшых вынікаў у сваёй сферы дзейнасці і падчас нарады былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі абласнога выканаўчага камітэта і каштоўнымі падарункамі ў выглядзе тэлевізараў, відэаплэераў, мабільных тэлефонаў і інш.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.