Агонь неасцярожнасці не даруе

У ноч з 5 на 6 верасня ў в.Падрэчча амаль цалкам згарэў дом, у пажары загінула 52-гадовая жанчына.
Яна пражывала тут, у доме сваёй маці, з сужыцелем. Напярэдадні трагедыі ён атрымаў пенсію, з гэтай нагоды было набыта дзве бутэлькі гарэлкі. Добра падпіўшы, сужыцелі леглі спаць. А каля ложка пакінулі гарэўшую свечку: электразабеспячэнне дома было адключана за няўплату больш года назад.
Ноччу мужчына прачнуўся ад дыму і ўбачыў, што пасцельныя рэчы ахоплены агнём. Абудзіўшы жанчыну, ён пабег на вуліцу. Але сужыцелька чамусьці не паследавала за ім, засталася на ложку, дзе пазней і была знойдзена мёртвай супрацоўнікамі РАМНС, якія прыбылі для тушэння пажару.
Папярэдняя прычына трагедыі — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выкарыстанні для асвятлення памяшкання свечкі.
Дзяніс ЛЕСКАВЕЦ,
інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.