Да 90-годдзя камсамола Беларусі

24 верасня спаўняецца 90 год з дня ўтварэння Ленінскага камуністычнага Саюза моладзі Беларусі (ЛКСМБ), правапераемнікам якога з’яўляецца ГА «БРСМ».
З нагоды маючага адбыцца юбілею ЛКСМБ у вобласці ажыццяўляецца маладзёжны праект «Камсамольскія «важакі»: учора, сёння, заўтра». Удзел у ім прымае і райкам ГА «БРСМ» нашага раёна: пярвічкі маладзёжнай арганізацыі збіраюць матэрыялы аб найбольш вядомых у сваім рэгіёне ветэранах камсамольскага руху, наладжваюць работу маладзёжных інфармацыйных груп і тэматычных гадзін.
Развіццё маладзёжнага руху на постсавецкай прасторы праходзіла па-рознаму, але ў Рэспубліцы Беларусь яно не спынялася ніколі.Па выніках ХХХ з’езда ЛКСМБ, які адбыўся ў снежні 1991 года, арганізацыя была перайменавана ў «Саюз моладзі Беларусі», пазней — БСМ, БПСМ, а пасля іх аб’яднання ў 2002 годзе — БРСМ. За асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь БРСМ у 2003 годзе прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.