І зручна, і без штрафаў…

Жыхары дома №79 па вул.Гагарына райцэнтра выступілі з карыснай ініцыятывай: каб тутэйшым уладальнікам машын не мець праблем з экалагічнай службай і ДАІ з-за няправільна прыпаркаванага аўтатранспарту, а ўсім жыльцам шматпавярхоўкі не цярпець з-за гэтага нязручнасцей, вырашылі за ўласныя сродкі пабудаваць ля дома аўтастаянку. Задуманае ўжо ўвасоблена ў жыццё. Зразумела, не без удзелу тэхнікі пэўных арганізацый. Жыльцы дома ўдзячныя за разуменне і падтрымку начальніку раёна электрасетак Р.М.Алдашкіну: ён пайшоў насустрач іх ініцыятыве добраўпарадкаваць свой двор. Працавалі не дарэмна: і зручна ўсім, і штрафаў цяпер не будзе за паркоўку на газоне…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.