Ірына Дарафеева на Кіраўшчыне

У мінулую сераду ў раённым Доме культуры, а ў наступныя дні — у аграгарадках Мышкавічы і Паўлавічы, у межах грамадска-культурнай акцыі «Беларусь — гэта мы!», якая стартавала 14 лютага ў Гомелі канцэртам «Я люблю Беларусь!» з удзелам маладых выканаўцаў, адбыўся канцэрт заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай.
Адным з адрасоў грамадска-культурнай акцыі стаў наш горад. Кіраўчане і госці горада з задавальненнем прыйшлі на сустрэчу з любімай спявачкай — заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Ірынай Дарафеевай і яе творчым калектывам.
Адметна, што ў ліку іншых гарадоў Беларусі Кіраўск, па сутнасці, распачаў другі этап гэтай акцыі, якая праходзіць пад дэвізам «Скарбы беларускай зямлі». У пачатку верасня ў Мінску яе адкрыла Рэспубліканская выстава сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Мяркуецца, што на працягу восені і зімы адбудуцца творчыя справаздачы прафесійных і аматарскіх калектываў і выканаўцаў на розных канцэртных пляцоўках краіны. Сведкамі аднаго з іх пашчасціла стаць кіраўчанам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.