Камсамолу Беларусі — 90 год

Падтрыманне сувязі пакаленняў, пераемнасць, прымнажэнне здабыткаў і лепшых традыцый камсамола — характэрныя рысы работы сучаснай маладзёжнай арганізацыі рэспублікі — ГА «БРСМ». Асабліва гэта адчуваецца сёлета, у год 90-годдзя Камсамола Беларусі, даўшага ў свой час пуцёўку ў жыццё сотням і тысячам юнакоў і дзяўчат.
25 верасня бягучага года ў Мінску адбудзецца Маладзёжны форум «Зрабі свой выбар». Наш раён: яго камсамольскае мінулае і сённяшні дзень маладзёжнай арганізацыі — на ім будзе прадстаўляць галоўны спецыяліст райкама ГА «БРСМ» Аляксей Каранькоў (на здымку — крайні злева).
Істотную дапамогу райкаму ў яго штодзённай рабоце аказвае актыў маладзёжнай арганізацыі, у ліку якога старшы майстар ААТ «Кіраўсквадгас», дэпутат раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Траццякоў, вучаніца 11-га класа СШ№1 Марыя Лазаковіч (на здымку — справа). Натхненне яны чэрпаюць у вопыце работы былых камсамольскіх важакоў, унёсшых значны асабісты ўклад у развіццё маладзёжнага руху на Кіраўшчыне, — А.Н.Падаляка, С.М.Токаравай (на здымку) і іншых, якія былі ў свой час першымі сакратарамі Кіраўскага райкама ЛКСМБ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.