25 верасня ў г. Ліда Гродзенскай вобласці пройдзе чарговы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2010”. Рэспубліка будзе салютаваць лепшым сельгаспрадпрыемствам і асобным земляробам краіны, якія дабіліся найвышэйшых працоўных рэзультатаў падчас уборачнай кампаніі і перыяду корманарыхтоўкі.
Прыемна, што ніводныя “Дажынкі” не абыходзяцца без прадстаўнікоў Кіраўшчыны. Не стаў выключэннем і сёлетні год. У якасці лаўрэатаў адправяцца ў Ліду Андрэй Котаў з СВК “Калгас “Ніва”, які заняў другое месца сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы збожжа ад камбайнаў, і механізатар СВК “Калгас “Беларусь” Мікалай Беляноў, які стаў трэцім у спаборніцтве сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў.
На «Дажынкі», у Ліду!
Вторник, 14.09.2010 15:52. Рубрика: Без рубрики