Санітарнае ўтрыманне домаўладанняў

“Што ўваходзіць у абавязкі работнікаў, якія займаюцца ўборкай пад’ездаў шматпавярховых жылых дамоў, і з якой перыядычнасцю гэтыя работы павінны выконвацца?
Т.Лагойка, г.Кіраўск”
На гэтае пытанне жыхаркі горада адказвае дырэктар УКП “Жылкамгас” Ю.В.Мацюшонак:

— Тэхналогія работ па санітарным утрыманні домаўладанняў прадугледжвае ўборку дваровых тэрыторый і тратуараў, уборку лесвічных клетак і пад’ездаў. Усе гэтыя работы выконваюцца рабочымі па комплекснай уборцы тэрыторый.
На прадпрыемстве прымяняецца індывідуальная форма арганізацыі працы, калі за кожным рабочым замацаваны пэўны ўчастак работы. Працоўны дзень рабочага па комплекснай уборцы разбіваецца на некалькі частак, з перапынкамі ў адпаведнасці з вызначаным рэжымам уборкі. З 6.00 да 10.00 гадзін — работа на ўчастку, з 10.00 да 13.00 гадзін — перапынак, з 13.00 да 15.00 гадзін — уборка лесвічных клетак, з 15.00 да 17.00 гадзін — работа на ўчастку.
Уборка лесвічных клетак уключае: вільготнае падмятанне, мыйку лесвічных пляцовак і маршаў, абмятанне пылу і павуціння, вільготнае праціранне элементаў лесвічных клетак, пафарбаваных панэляў і сцен на вышыню да 1,8 м, дзвярэй, падваконнікаў, батарэй ацяплення, паштовых скрынь.
За кожным рабочым па комплекснай уборцы замацавана, як правіла, некалькі шматкватэрных дамоў і пад’ездаў, таму ўборка лесвічных пляцовак ажыццяўляецца па графіку, але не радзей аднаго раза ў тыдзень. Так, уборка ў пад’ездах д.№11 па вул.Валадарскага райцэнтра павінна праводзіцца ў чацвер (пад’езд №1) і ў пятніцу (пад’езд №2). Мыйка вакон павінна праводзіцца два разы ў год: вясной і восенню.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.