«Тыдзень міру»

Рэспубліканская акцыя пад такой назвай стартавала на гэтым тыдні ў Мінску. Яна папярэднічае Дню міру, які штогод традыцыйна адзначаецца ў нашай рэспубліцы ў трэці аўторак верасня.
Сёлета Дзень міру прысвечаны моладзі — будучаму планеты. Не выпадкова, што і асноўныя мерапрыемствы тыдня скіраваны на работу з падрастаючым пакаленнем. Гэта дапамагае сеяць у юных сэрцах зярняткі дабрыні, павагі, спачування. Сёлетні Дзень міру, да таго ж закліканы садзейнічаць не толькі дасягненню міру паміж народамі, але і выкараненню насілля ў сем’ях.
Па традыцыі, дзецям, якія народзяцца 21 верасня, будзе прысвоена ганаровае званне “Дзіця міру”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.