У прафсаюзаў — асаблівая роля

15 — 16 верасня ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў у Мінску адбыўся VI з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Удзел у яго рабоце ў якасці дэлегатаў прынялі прадстаўнікі ўсіх галін народнай гаспадаркі. У другі дзень работы форуму перад дэлегатамі выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка. Прысутныя падтрымалі ініцыятывы кіраўніка дзяржавы, накіраваныя на далейшае развіццё ў Беларусі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі, забяспечваючай устойлівы эканамічны рост і развіццё ўсіх галін народнай гаспадаркі.
На з’ездзе былі прыняты канцэптуальныя праграмныя дакументы, выпрацаваны механізм іх рэалізацыі ў межах сацыяльнага партнёрства.
Работа з’езда, які стаў важнейшай падзеяй у жыцці ўсяго народа, прынятыя на ім рашэнні, прагучаўшыя ініцыятывы кіраўніка дзяржавы выклікалі жывы інтарэс як прафсаюзных лідэраў на месцах, так і радавых работнікаў. Мы пацікавіліся ў некаторых з іх меркаваннямі аб прайшоўшым з’ездзе.

Віктар СТАВЕР, старшыня
райкама прафсаюза работнікаў АПК:
— З цікавасцю сачыў за работай VІ з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Прайшоўшыя пяць гадоў ад папярэдняга падобнага форуму паказалі, што прафсаюзы — гэта магутная арганізацыя, здольная рашаць любыя задачы ў інтарэсах працоўных. Аб эфектыўнай дзейснасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі гавораць многія факты. Да прыкладу, у свой час, яшчэ да крызісу, ФПБ цвёрда настаяла на тым, што эканоміць на людзях недапушчальна. Графік налічэння зарплат стаў жорстка кантралявацца ўрадам. І ў тым, што мінімальны заробак у нас не павінен быць ніжэй бюджэту пражытачнага мінімуму, — таксама заслуга прафсаюзаў. У іх актыў можна ўпісаць і ўвядзенне доўгатэрміновых і бестэрміновых працоўных дагавораў.
Падзяляю думку, выказаную на з’ездзе Прэзідэнтам нашай краіны А.Р.Лукашэнкам аб тым, што найважнейшай задачай прафсаюзаў з’яўляецца забеспячэнне баланса інтарэсаў, фарміраванне атмасферы партнёрства, а не канфрантацыя на рабочых месцах. Галоўная работа прафсаюзаў — у працоўных калектывах.
Як чалавек, які прадстаўляе інтарэсы працаўнікоў аграпрамысловага комплексу, шчыра падтрымлівую пазіцыю кіраўніка дзяржавы аб прадаўжэнні праграмы адражэння вёскі з улікам сучасных патрабаванняў. Вясковец павінен жыць і працаваць у належных умовах. Для гэтага дзяржава зрабіла і робіць шмат.
Эма Карпук, старшыня
раённага савета ветэранаў:
— Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі аб’ядноўвае больш 4 млн. чалавек. Гэта самая масавая арганізацыя ў краіне. Таму і праблемы, абмяркоўваемыя на з’ездзе, насілі агульнанародны характар, закраналі інтарэсы ўсіх слаёў насельніцтва. У тым ліку і пенсіянераў, ветэранаў працы.
Выступаючы на з’ездзе, Прэзідэнт краіны зрабіў некалькі вельмі важных для людзей заяў. У прыватнасці, дакладна прагучала, што пенсіённы ўзрост павышацца не будзе. Прэзідэнт так і заявіў: “Нам не трэба ўзнімаць пенсіённы ўзрост, таму што нашы пенсіянеры, калі ёсць магчымасць, усё роўна працуюць. Тут мы павінны іх падтрымліваць. Праўда, тут паўстае другое пытанне, маўляў, пенсіянер і зарплату атрымлівае, і пенсію. Але Прэзідэнт наконт гэтага вельмі правільна заўважыў, што пенсіі ў краіне невысокія, і дадаў, што калі людзі хочуць працаваць — няхай працуюць, гэта ж нядрэнная прыбаўка да пенсіі. Кіраўнік дзяржавы запэўніў усіх, што нават калі ў бюджэтнай сферы будуць цяжкасці, і дзяржаве прыдзецца згарнуць некаторыя праграмы і праекты, “пенсіённы фонд заўсёды будзе забяспечаны”.
Усяляе ўпэўненасць і заява Прэзідэнта аб тым, што ў рэспубліцы паступова будзе ажыццяўляцца павышэнне зарплаты, разам з гэтым расці і сацыяльная абароненасць грамадзян.
Галіна РУСЕЦКАЯ, старшыня
прафсаюзнага камітэта
СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага”:
— У справаздачным дакладзе старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка была закранута вельмі важная для прафсаюзаў тэма аб выкананні калектыўных дагавораў і пагадненняў. Менавіта дзякуючы гэтаму, можа быць забяспечана канкрэтная сацыяльная абарона працоўных. У нашай прафсаюзнай арганізацыі, а яна самая масавая сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна і налічвае 939 чалавек, калектыўны дагавор, які складаецца сумесна наймальнікам і прафкамам, прадугледжвае шмат розных гарантый і льгот для членаў прафсаюза. Дзякуючы членству ў прафсаюзнай арганізацыі, яны маюць магчымасць атрымаць матэрыяльную дапамогу пры нара-джэнні дзіцяці, уступленні ў шлюб, з нагоды юбілеяў. Выдзяляюцца сродкі на правядзенне спартыўных мерапрыемстваў, культмасавую работу, на аздараўленне дзяцей, на рытуальныя мэты. Адчуваюць клопат прафсаюза адзінокія пажылыя людзі, ветэраны вайны і працы. Палажэнні калектыўнага дагавора павінны быць накіраваны на тое, каб замацаваныя сацыяльныя гарантыі і льготы павышалі сацыяльную абароненасць работнікаў і былі матывацыяй прафсаюзнага членства.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.