Вёска: працоўныя будні

Штодзённымі клопатамі разам з іншымі ахоплены ў гэтыя дні і працаўнікі АСП СВК “Бераснёўскі” ААТ “Бабруйскаграмаш”. На мінулым тыдні мы пабывалі на мясцовых палетках, і ўсюды кіпела работа.
Паміж вёскамі Віленка і Колас раскінулася-былі пасевы кукурузы. Чаму былі? — Бо знікалі на нашых вачах. І ў хуткім часе засталося поле чыстым.
Шпарка працавалі два кормакамбайны “Палессе”, якімі кіравалі браты Сяргей і Павел Шапоткіны. Толькі і спраўляліся да іх пад’язджаць трактары са спецыяльнымі вялікімі прычэпамі, у якая струменілася пад напорам зялёная здробненая кукурузная маса. Дзмітрый Мялешкін, Яўген Панчэня, Міхаіл Быстроў, Аляксандр Малашкін і Аляксандр Жудро спяшаліся даставіць яе да Віленскай фермы.
А тут ужо ў справу ўключаюцца наступныя корманарыхтоўшчыкі — вопытны Пётр Феакцістаў і яго малады напарнік Сяргей Сакалоўскі. Яны ўтрамбоўвалі масу ў вялікі бурт. Гэта, да слова, не адзіны, выкарыстоўваемы ў гаспадарцы спосаб нарыхтоўкі сіласу да зімоўкі грамадскага пагалоўя: 1621 тона — запакавана ў так званыя поліэтыленавыя рукавы, дзе ён выдатна ўтрымліваецца ў вакууме і захоўвае ўсе неабходныя і карысныя для жывёлы рэчывы.
Усяго ж, каб зімова-стойлавы перыяд прайшоў без турбот, гаспадарцы патрэбна засіласаваць не менш, чым 4,5 тыс.т кукурузнай масы. І гэтую задачу — упэўнена кіраўніцтва і спецыялісты — па сілах вырашыць у бліжэйшы час.
Садзейнічаюць плённай працы механізатараў умовы спаборніцтва: заклалі за тры дні тысячу тон масы — калі ласка, у давесак да зарплаты — яшчэ мільён рублёў на ўсіх! Не паспелі хоць на дзень — прэмія “ўразаецца” напалову… Так што шчыруюць бераснёўцы літаральна ад цямна да цямна. І прэміі свае паспяваюць зарабіць.
Укладваюцца ў рабочы графік і сейбіты. За тыдзень быў засеяны азімы рапс, які заняў 226 га. Зараз бераснёўцы набліжаюцца да завяршэння сяўбы азімых збожжавых, якія будуць размешчаны канчаткова на 700 га. Працуе тут таксама спецыяльнае звяно, але ўтрая меншае па колькасці, чым корманарыхтоўчае. Падвозіць насенне Пётр Вараб’ёў, загружае ў сеялку яго з дапамогай пагрузчыка “Амкадор” Сяргей Навакшонаў. Ён жа дзяжурыць на полі на выпадак, калі раптам загрузне тэхніка ў нізінах. А такое, на жаль, здараецца. Засявае збожжавыя палеткі Віктар Скрыпуноў. На дзень нашага прыезду на поле, праўда, апошняга часова замяняў Алег Грынфельд, для якога ў гэтыя дні асноўная работа — ворыва. Трэба ад-значыць такую адметнасць, што загружаецца насенне ў сеялку ў спецыяльных “баулах” умя-шчальнасцю па 700 тон, куды яно засыпаецца, напярэдне пратручанае супраць шкоднікаў і хвароб на збожжатаку. Гэты механізаваны спосаб дазваляе значна эканоміць, у прыватнасці, на часе і людскіх рэсурсах.
Актыўна вядуцца перадпасяўныя работы. Уносяцца мінеральныя тукі з дапамогай двух агрэгатаў. Заняты тут адзін з лепшых работнікаў гаспадаркі Міхаіл Іваноў, пераймае вопыт якога малады механізатар Анатоль Кунец. Глебу рыхтуе баронамі і культыватарам Аляксандр Вараб’ёў. На нізкіх месцах даводзіцца яму і дыскаваць.
Паралельна праводзіцца рэканструкцыя памяшканняў на жывёлагадоўчых аб’ектах, наводзіцца парадак на фермах. Стойлавы перыяд імкнуцца ў гаспадарцы сустрэць у поўным “узбраенні”.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота Сяргея АЎСЯНІКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.