Зрабіце сабе падарунак!

Думаю, чытачы раённай газеты звярнулі ўвагу на надрукаваную нядаўна заметку “Лазня супраць лішніх кілаграмаў”, у якой жыхары райцэнтра запрашаліся ў групу здароўя, арганізуемую пры фізкультурна-аздараўленчым комплексе, а дакладней, яго лазні, дзе з прымяненнем лазневых венікаў, масажу прасцінай і розных дазіраваных фізічных нагрузак будзе створана магчымасць пазбавіцца лішніх кілаграмаў і стабілізаваць сардэчны рытм.
На арганізацыйны сход 8 верасня прыйшло толькі тры чалавекі. Зразумела, што рыхтаваць лазню для такой колькасці членаў групы здароўя немэтазгодна. Чаму ж кіраўчане не адгукнуліся на заклік? Мо, летняя спёка “з’ела” ўсе лішнія кілаграмы, а праблем з сэрцам няма? Калі б гэта было так, можна было б толькі радавацца, але жыццё паказвае, што ўсё хутчэй наадварот.
Можна спасылацца на занятасць у пік сельгасработ, але, на маю думку, гэта не галоўнае. Калі ласка, пастаўце ў парадку важнасці для сябе тыя справы, якія вы робіце на працягу дня. І калі здароўе будзе на апошнім месцы, прыходзіць на заняткі не патрэбна…
А ўсіх астатніх зноў запрашаем прыйсці на арганізацыйны сход на фізкультурна-аздараўленчы комплекс (гарадскі стадыён) 21 верасня ў 19.00 гадзін. Выпрацаваўшы праграму дзеянняў, будзем імкнуцца да таго, каб зрабіць для сябе навагодні падарунак — крыху палягчэць і перастаць цяжка дыхаць пры фізічных нагрузках.
Леанід ЛЕСКАВЕЦ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.