29 кастрычніка — Дзень аховы

Міліцыянер-кінолаг Уладзімір Качадышкін служыць у аддзяленні Дэпартамента аховы з 1998 года. Прафесійнае свята Уладзімір Аляксандравіч і яго “напарнік” па службе — нямецкая аўчарка па мянушцы Азар сустракаюць з выдатнымі дасягненнямі. Па выніках работы за першае паўгоддзе бягучага года прапаршчык міліцыі Качадышкін прызнаны лепшым па прафесіі сярод сваіх калег. Варта адзначыць, што высокі ўзровень прафесійнага майстэрства ён паказвае не ўпершыню.
Мае асабісты поспех і Азар. У жніўні ён і яго гаспадар сталі віцэ-чэмпіёнамі рэспубліканскага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства міліцыянераў-кінолагаў Дэпартамента аховы МУС РБ, які праходзіў у Валкавыску. Упершыню на гэтых спаборніцтвах каманда Магілёўшчыны, у саставе якой і былі прадстаўнікі Кіраўшчыны, стала пераможцай.
Не падводзіць чацвераногі сябар і пры выкананні надзённых службовых абавязкаў: сёлета, дзякуючы Азару, удалося па гарачых слядах раскрыць 2 злачынствы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.