29 кастрычніка — дзень нараджэння камсамола

Гісторыя камсамола пачалася ў мяцежным 1918-м годзе ў рэвалюцыйным Петраградзе. Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі — першая маладзёжная арганізацыя Краіны Саветаў, створаная як малодшы саюзнік і кузніца кадраў для Камуністычнай партыі.
За многія гады існавання праз камсамольскія рады прайшлі мільёны юнакоў і дзяўчат, і на ўсё жыццё захавалі ў сэрцах малады запал, тыя маральныя арыенціры, якія даваў камсамольскі Статут. Кожны з іх добра ведаў і ведае цану такім паняццям, як патрыятызм, бескарыслівасць, агульная справа. Камсамольскія ўдарныя будоўлі, якія ператварылі Савецкі Саюз у вялікую краіну, камсамольскія будаўнічыя атрады, аб’яднаныя ідэяй стварэння, камсамольскія брыгады на вытворчасці і ў сельскай гаспадарцы — усё гэта заваёвы камсамола, якія ўпісаны ў яго слаўную гісторыю.
Правапераемнік камсамола — грамадская арганізацыя “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” — шануе традыцыі, якія ўзніклі ў гады існавання ВЛКСМ, з’ядноўвае сучасную моладзь на карысныя справы, выхоўвае ў юнакоў і дзяўчат актыўную жыццёвую пазіцыю.
Камсамольцы розных пакаленняў збяруцца сёння на сустрэчу, прысвечаную дню нараджэння камсамола, якая адбудзецца ў зале Кіраўскай дзіцячай школе мастацтваў. Аб гэтым раённая газета абавязкова раскажа ў бліжэйшых нумарах.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.