31 кастрычніка — Дзень аўтамабіліста і дарожніка

Думаецца, не патрэбны тлумачэнні наконт таго, наколькі складаная і адказная прафесія вадзіцеля рэйсавага аўтобуса. Трэба не толькі своечасова даставіць пасажыраў да месца назначэння. Вадзіцель аўтобуса кожны раз, калі садзіцца за руль, бярэ на сябе высокую адказнасць за жыццё і здароўе многіх людзей. Нездарма давяраюць гэты ўчастак работы найбольш падрыхтаваным вадзіцелям. Менавіта адным з такіх у калектыве аўтапарка №14 лічыцца Сяргей Анатольевіч Стральцоў. Упершыню сеў за руль яшчэ ў дзяцінстве, калі дапамагаў бацьку ўбіраць на камбайне хлеб. Потым набыў спецыяльнасць кранаўшчыка і вадзіцеля грузавога аўтамабіля, замацоўваў вадзіцельскія навыкі падчас службы ў арміі. І вось ужо без малога 30 год нязменна працуе ў аўтапарку. І калегі, і пасажыры ведаюць Сяргея Анатольевіча як ветлівага, добразычлівага чалавека і сапраўднага прафесіянала сваёй справы. Аб бездакорным выкананні ім абавязкаў сведчаць шматлікія ўзнагароды, у ліку якіх Ганаровая грамата аблвыканкама, знакі “За работу без аварый” усіх ступеняў, якія атрымліваюць толькі высокакласныя вадзіцелі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.