Эрудыты пазыцый не здаюць

У Магілёўскім дзіцячым Доме мастацтваў прайшоў чарговы этап інтэлектуальных гульняў. Эрудыты з ўсёй вобласці сабраліся на гэты турнір з адной мэтай — выйграць пуцёўку на самае цікавае і прэстыжнае інтэлектуальнае мерапрыемства рэспублікі — “Кубак Несцеркі”, які пройдзе ў Мінску ў лістападзе бягучага года.
Шмат каманд змагалася за гэты прыз: з Бабруйска, Клічава, Рагачова, Магілёва, Кіраўска і інш. Але, як гаворыцца, поспех спадарожнічае моцным, а самымі моцнымі на гэтым турніры аказаліся каманды нашага раёна.
Першы гульнявы дзень складаўся з 2-х этапаў — “двайны ўдар” і “брэйн-рынг”. У першым перамогу атрымала вядомая ў краіне і, бадай, самая тытулаваная каманда вобласці — “Enimals” з Кіраўска. Другое і трэццяе месца ў “брэйн-рынгу” заваявалі таксама кіраўчане — “Enimals” і “Грацыі” адпаведна.
Другі дзень, як заўсёды, складаўся ўсяго з адной, але самай складанай і адказнай гульні — “Што? Дзе? Калі?”. І зноў “Enimals” не дала нікому шанца на перамогу — з вялікім атрывам каманда заняла верхні радок у турнірнай табліцы, тым самым забяспечыўшы сабе выніковае першае месца і, як след, пуцёўку на «Кубак Несцеркі».
Сяргей АЎСЯНІК.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.