Малы бізнес — вялікі патэнцыял малых гарадоў

Пытанні забеспячэння занятасці насельніцтва, стварэння новых рабочых месц у малых і сярэдніх гарадскіх паселішчах Магілёўскай вобласці разглядаліся на семінары-нарадзе на базе нашага раёна з удзелам першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь П.П.Грушніка, прадстаўнікоў гэтага міністэрства, камітэтаў і ўпраўленняў Магілёўскага аблвыканкама, намеснікаў старшынь райвыканкамаў вобласці. “Малыя гарады — вялікія перспектывы” — так была акрэслена тэма семінара, а яе абмеркаванне ішло праз прызму рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2009-2010 гады.
На здымку: першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь П.П.Грушнік зацікавіўся прадукцыяй кансервавага завода, прадстаўленай на выставе тавараў народнага спажывання прадпрыемстваў раёна.

Як падкрэсліў П.П.Грушнік, глабальныя мэты сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны знаходзяць канчатковае вырашэнне на лакальным узроўні — у рэгіёнах, а ў малых гарадах пражывае 23,5% насельніцтва рэспублікі, на Магілёўшчыне — практычна кожны трэці жыхар. Таму асноўная мэта органаў дзяржаўнай улады на месцах — правядзенне такой палітыкі, рэалізацыя такіх праграм і праектаў, якія б забяспечвалі павышэнне якасці жыцця грамадзян. Занятасць насельніцтва і стан рынку працы — асноўны індыкатар сацыяльнай стабільнасці ў рэгіёне.
Кіраўскі раён невыпадкова быў вызначаны для правядзення семінара па такой тэматыцы. Ён адносіцца да рэгіёнаў з устойліва высокім узроўнем беспрацоўя, але дзякуючы актыўнай пазіцыі раённай улады па забеспячэнні занятасці насельніцтва, дасягненні стабільнай сітуацыі на рынку працы, тут назіраюцца станоўчыя тэндэнцыі ў гэтай сферы. Аб чым сведчаць і такія лічбы: калі ў 2007 годзе ўзровень рэгіструемага беспрацоўя ў раёне складаў 1,8% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва, то на 1 верасня бягучага года — 1,2% пры прагнозе на 2010 год — 1,3%.
У нашым рэгіёне, як і ў многіх іншых, падобных на Кіраўскі, адна з прыкмет апошніх год — змяншэнне агульнай колькасці насельніцтва, асабліва ў сельскай мясцовасці, а ў яго структуры — перавага сяльчан непрацаздольнага ўзросту.
Каменціруючы сітуацыю на рынку працы раёна, старшыня райвыканкама У.У.Піскіжаў адзначыў, што мясцовыя органы дзяржаўнай улады па магчымасці аб’ектыўна яе ацэньваюць і згодна гэтага выстрайваюць стратэгію занятасці і найбольш эфектыўнага выкарыстання маючыхся працоўных рэсурсаў. Асноўныя напрамкамі ў гэтай рабоце — стварэнне новых вытворчасцей і новых рабочых месц, садзейнічанне развіццю прадпрымальніц- тва і самастойнай занятасці грамадзян.
Выканаўчая ўлада раёна прымала і прымае прэвентыўныя меры, з аднаго боку, па скарачэнні тэмпаў адтоку сельскага насельніцтва шляхам стварэння сацыяльна-бытавых умоў пражывання на вёсцы, набліжаных да гарадскіх, з другога боку, па задавальненні павышанага попыту на рабочыя месцы менавіта ў горадзе.
Аб рабоце, праводзімай у раёне па стварэнні новых рабочых месц, іншых напрамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва, чытачы раённай газеты мелі магчымасць пазнаёміцца са спецыяльнага выпуску «Кіраўца» за 28 верасня.
Як паведамлялася ў газеце, і гэта было агучана на семінары-нарадзе, за перыяд з 2007 года па верасень бягучага года за кошт розных крыніц фінасавання ў раёне ў цэлым створана 747 новых рабочых месц, у тым ліку ў горадзе — 536.
Важкай падтрымкай у вырашэнні пытанняў развіцця вытворчасці і стварэння новых рабочых месц з’яўляюцца рэсурсы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Узрасла папулярнасць іх атрымання і ў індывідуальных прадпрымальнікаў, і ў беспрацоўных з мэтай адкрыцця ўласнай справы.
З вопытам работы кіраўчан па адзначаных напрамках удзельнікі семінара-нарады пазнаёміліся, наведаўшы аб’екты малога бізнесу, а таксама вытворчай, сацыяльнай сферы.
Напрыклад, цэлых чатыры прадпрыемствы малога бізнесу размясціліся на базе былога дррэваапрацоўчага камбіната, якая даўно не выкарыстоўвалася. Гэта “ВекаБелпласт” — нагадаем, што яно займаецца вырабам вокнаў ПВХ, распілоўкай драўніны, будаўніцтвам жылля, “Свет коўкі” — вырабам каванай мэблі, прадметаў дэкору, “Майстаргандальаб’ект” — перавозкай грузаў уласным транспартам і рознічным гандлем, “Дэтван” — нарыхтоўкай і экспартам грыбоў. Госці з цікавасцю слухалі тлумачэнні аб дзейнасці гэтых прадпрыемстваў, перспектывах іх развіцця.
Размова па тэме семінара-нарады працягвалася на прыватных ўнітарных прадпрыемствах “Аўтатэхпартнёр”, якое займаецца тэхнічным абслу- гоўваннем і рамонтам аўтамабіляў, “Трымікс” — вытворчасцю паліўнай шчапы, “Янатаўр”, якое ўключае шынамантажную майстэрню і станцыю тэхабслугоўвання аўтамабіляў, а таксама гандлёвы цэнтр “Кіраўчанка”, узнікшы пры ўдзеле прыватнай ініцыятывы і дзяржаўнай падтрымкі ў памяшканнях былога ўчастка друкарні. У ходзе наведвання аб’ектаў паміж мясцовымі прадпрымальнікамі і гасцямі ішла зацікаўленая, даверлівая размова па пытаннях развіцця малога бізнесу ў малых гарадскіх паселішчах.
Аб рабоце па расшырэнні пераліку аказваемых платных паслуг расказалі ўдзельнікам семінара-нарады ў аўтапарку №14 і прадэманстравалі работу станцыі тэхабслугоўвання аўтамабіляў.
У зоне ўвагі была і работа тэхнічнага сервіснага цэнтра райаграпрамтэхзабеспячэння. Не абышлі госці ўвагай узоры прадукцыі мясцовага цэха бетонных вырабаў.
А ў Цэнтры бытавых паслуг знаёміліся з тым, па якіх відах ажыццяўляецца бытавое абслугоўванне кіраўчан.
Як заўважыў П.П. Грушнік, у Кіраўскім раёне правільна знайшлі самае аптымальнае вырашэнне пытанняў занятасці насельніцтва — праз развіццё прадпрымальніцтва. Актывізацыя прадпрымальніцкай дзейнасці, стварэнне новых вытворчасцей, аказанне якасных паслуг — гэта расшырэнне сфер прыкладання працы, новыя рабочыя месцы, стабільны заробак для мясцовых жыхароў. Наведаўшы аб’екты семінара, адзначыў першы намеснік міністра, яго ўдзельнікі пераканаліся, што раённая ўлада і прадпрымальніцтва разумеюць адзін аднаго, прымаюць адзін аднаго, знаходзяць правільныя рашэнні, і ў канчатковым выніку ёсць пэўны рэзультат.
Плянарная частка семінара-нарады ўключала абмеркаванне ходу рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2009-2010 гады ў цэлым па рэспубліцы, у малых і сярэдніх гарадскіх паселішчах Магілёўскай вобласці: былі дэталёва прааналізаваны здабыткі, нададзена ўвага праблемным пытанням, намечаны шляхі далейшай работы.
Наталля ХАДАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.