Назначэнні

20 кастрычніка 2010 года на пасаду першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама назначаны Аляксандр Васільевіч ОСІПАЎ.
Нарадзіўся А.В.Осіпаў 19 красавіка 1972 года ў в.Барчыцы Кіраўскага раёна. У 1994 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў галоўным заатэхнікам калгаса імя Дзяржынскага Кіраўскага раёна, вядучым спецыялістам аддзела міжгаліновых сувязей абласнога дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Мясамалпрам», затым — галоўным спецыялістам гэтага аддзела.
З лютага 2000 года А.В.Осіпаў — першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бабруйскага райвыканкама. З сакавіка 2010 года працаваў намеснікам дырэктара ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў».
Жанаты, разам з жонкай выхоўваюць дачку і сына.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.