Працягваецца збор подпісаў

У нашым раёне, як і па ўсёй Беларусі, працягваецца збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, які пачаўся з 30 верасня. Згодна каляндарнага плана аргмерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі, ініцыятыўныя групы павінны прадаставіць падпісныя лісты ў мясцовыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не пазней 29 кастрычніка.
Фотакарэспандэнт рэдакцыі заспеў момант, калі свой подпіс у падпісным лісце ставіла пенсіянерка-кіраўчанка К.Ф.Свірко: па яе просьбе член ініцыятыўнай групы наведаў жанчыну па месцы жыхарства. На другім здымку: член ініцыятыўнай групы здае падпісныя лісты старшыні раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.М.Леановіч.
Як адзначыла А.М.Леановіч, у цэлым кампанія па збору подпісаў у раёне ідзе спакойна, афіцыйных заяў і зваротаў наконт парушэнняў у раённую камісію не паступала.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.