“Пытанне Прэзідэнту”

Нагадаем, што дадзеная акцыя была наладжана Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй. Яна стартавала 14 красавіка бягучага года і была накіравана на прыцягненне ўвагі падрастаючага пакалення да грамадска значных пытанняў, фарміраванне грамадзянскасці, павагі да сімвалаў дзяржавы, пачуцця прыналежнасці да жыцця краіны.
Самымі папулярнымі былі пытанні, звязаныя з атрыманнем адукацыі ў Беларусі, развіццём рэгіёнаў. Таксама юнакі і дзяўчаты цікавіліся тэмамі міжнародных адносін, развіцця знешнеэканамічнай сферы, палітычнай стабільнасці краіны. Некаторыя з удзельнікаў задалі Прэзідэнту пытанні асабістага характару.
Ва Усебеларускай акцыі “Пытанне Прэзідэнту” прынялі ўдзел амаль 3 тысячы чалавек, у тым ліку і 14 юных жыхароў Кіраўшчыны. Гэта вучні гімназіі г.Кіраўска, СШ №1 і Чыгірынскай СШ.
Аўтары самых цікавых і сацыяльна значных пытанняў 22 кастрычніка былі запрошаны на сустрэчу з Прэзідэнтам Беларусі А.Р.Лукашэнкам. У сустрэчы прынялі ўдзел 60 дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны. Астатнім рабятам уручаюцца Падзячныя пісьмы. Сёння ва ўрачыстай атмасферы Падзячнымі пісьмамі ад кіраўніка дзяржавы будуць адзначаны і рабяты з нашага раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.