Спартакіяда працягваецца

У суботу, 23 кастрычніка на стадыёне райцэнтра ў праграме круглагадовай спартакіяды калектываў фізічнай культуры раёна адбудзецца чэмпіянат па шашках. Праз тыдзень, 30 кастрычніка, — па шахматах.
Да канца бягучага года плануецца правесці спаборніцтвы па настольным тэнісе, мужчынскім і жаночым валейболе. Такім чынам, у каманд яшчэ ёсць магчымасць паправіць сваё становішча ў табліцы спартакіяды.
Канстанцін ГАРБАЧОЎ,
начальнік аддзела фізічнай культуры,
спорту і турызму райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.