Тыдзень маці ў раёне

У нашым раёне, як і па ўсёй рэспубліцы праходзіць Тыдзень маці. У яго межах ва ўстановах, працоўных і вучнёўскіх калектывах праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя жанчынам-мамам.
Так, 14 кастрычніка, у Дзень маці, на базе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама будзе працаваць прамая тэлефонная лінія “Слухаем цябе, матуля”; у цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбудзецца “круглы стол” — “З любоўю на ўсе часіны” з удзелам матуль, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў; у СШ №1 будзе наладжана святочная праграма “З удзячнасцю і любоўю” для апякунскіх, мнагадзетных, няпоўных сем’яў. Выхаванцы і выхавальнікі Цэнтра пазашкольнай работы рыхтуюць забаўляльнае мерапрыемства “Мамін дзень”. Для жыхароў аддзялення кругласутачнага знаходжання цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва будзе пастаўлены канцэрт “Харашэе свет ад матулі”.
У межах Тыдня маці адбудуцца святочныя пасяджэнні членаў раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” і жаночага клуба “Сяброўка Восень”; будуць наладжаны тэматычныя сустрэчы, канцэрты, выставы, святочныя ранішнікі, культурна-забаўляльныя праграмы, віктарыны і інш.
З 11 па 24 кастрычніка на Магілёўшчыне праводзіцца абласная акцыя, прысвечаная Дню маці, — “Лепшыя ў свеце вочы ў матулі”. Яе мэта — павышэнне эфектыўнасці работы па прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва, ухіленні прычын і ўмоў дрэннага сямейнага становішча. У яе межах ва ўсіх куточках Магілёўскага краю пройдуць урачыстыя сустрэчы з жанчынамі-маці, святочныя і забаўляльныя мерапрымствы, будуць наладжаны экскурсіі. Прадстаўнікі адказных служб у перыяд правядзення акцыі наведаюць сацыяльна няўдачныя сем’і.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.