З абласнога семінара

У мінулую пятніцу на базе нашага, Бабруйскага, Асіповіцкага раёнаў і горада Бабруйска прайшоў семінар ідэалагічных работнікаў вобласці на тэму: “Ідэалагічная работа сёння: вынікі пяцігодкі, праблемы, перспектывы”. Удзельнікі семінара наведалі шэраг прадпрыемстваў, арганізацый указаных рэгіёнаў, дзе ішла размова аб тым, як забяспечваецца выкананне галоўнай задачы — павышэнне якасці жыцця людзей.
На здымку: каментарыі па ходу наведвання цяплічнага камбіната намесніку старшыні аблвыканкама В.А.Малашку, старшыні райвыканкама У.У.Піскіжаву і іншым удзельнікам семінара дае дырэктар камбіната К.Б.Шапавалава.

У нашым раёне госці пабывалі ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Пралогам да наведвання вызначаных аб’ектаў стала знаёмства ў адміністрацыйным будынку са стэндамі аб рабоце, праводзімай у гаспадарцы па розных напрамках, а таксама далейшая відэапрэзентацыя аб тым, як развіваўся сельгаскааператыў у бягучай пяцігодцы ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады, якія ўмовы наладжаны тут для плённай працы, адпачынку і развіцця творчых здольнасцей сяльчан, фарміравання здаровага ладу жыцця. Каментарыі даваў намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце Г.П.Варанцоў.
Тут жа адбылася размова за круглым сталом на чале з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама В.А.Малашкам, у ходзе якой на цікавячыя прысутных пытанні аб арганізацыі работы з насельніцтвам і ў цэлым па раёне і ў гаспадарцы адказвалі старшыня райвыканкама У.У.Піскіжаў, яго намеснік В.У.Гаршкова, старшыня праўлення СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага А.У.Шаплыка.
Далей удзельнікі семінара наведалі шэраг вытворчых аб’ектаў і сацыяльнай інфраструктуры.
У ходзе наведвання цяплічнага камбіната, асноўнага падраздзялення гаспадаркі, на якім сёння працуе 155 чалавек, госці даведаліся аб тым, як выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі ў павышэнні эфектыўнасці працы, якім чынам на гэта ўплывае працоўнае спаборніцтва і створаныя тут выдатныя ўмовы для работнікаў.
Тлумачэнні давала і адказвала на цікавячыя прысутных пытанні дырэктар камбіната К.Б. Шапавалава.
Наступны вытворчы аб’ект — агароднінасховішча на 4 тысячы тон прадукцыі, пад якое быў рэканструяваны былы цэх па перапрацоўцы бульбы. Аб інавацыйных падыходах у арганізацыі працы расказаў яго загадчык У.Д.Русанаў.
Пасля гэтага гасцей сустракаў Мышкавіцкі сельскі Дом культуры: тут ішла размова аб арганізацыі вольнага часу з рознымі ўзроставымі катэгорыямі мясцовага насельніцтва. У першую чаргу, удзельнікі семінара наведалі музей СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, пазнаёміліся з яго экспазіцыяй. Намеснік старшыні аблвыканкама В.А.Малашка падкрэсліў важную ролю такіх музеяў, а таксама школьных музеяў, музеяў прадпрыемстваў, арганізацый у патрыятычным выхаванні моладзі, фарміраванні высокіх духоўна-маральных якасцей.
Мясцовыя школьнікі, якія займаюцца ў гуртках і аб’яднаннях СДК, самадзейныя артысты паказалі гасцям свае творчыя здольнасці, а таксама ўручылі сувеніры на добрую памяць.
Аб тым, што самаадчуванне і стан здароўя чалавека напрамую ўплываюць на прадукцыйнасць працы, даказваць не трэба, гэта відавочна кожнаму. Тое, якія ўмовы рыхтуюцца для ўмацавання здароўя і адпачынку людзей у санаторыі імя К.П.Арлоўскага, дзе з 2008 года праводзіцца маштабная рэканст- рукцыя, удзельнікі семінара пабачылі, наведаючы гэтую ўстанову, змястоўную экскурсію па якой правяла яе дырэктар Н.С.Шаплыка. І водгукі прысутных былі самыя станоўчыя: сучасныя інтэр’еры, медыцынскае абсталяванне, наяўнасць усіх складаемых для таго, каб прайсці паўнацэннае аздараўленне, павінны прыцягнуць сюды людзей з самых розных куткоў рэспублікі і яе межаў, а гэта дадатковыя фінансавыя рэсурсы ў эканоміку гаспадаркі.
Клопат аб людзях, умовах іх працы, дастойнай заработнай плаце, адпачынку — складаемыя паспяховасці кожнага прадпрыемства, адзначыў В.А.Малашка, а ў цэлым яны ўплываюць на ўмацаванне сацыяльна-эканамічнай стабільнасці ў рэгіёне, краіне ў цэлым.
На плянарным пасяджэнні, якое адбылося ў Бабруйску ў абласным тэатры імя В.Дуніна-Марцінкевіча, намеснік старшыні аблвыканкама В.А.Малашка спыніўся на папярэдніх выніках праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за бягучую пяцігодку, назваў, як рэалізаваны асноўныя арыенціры, накіраваныя на павышэнне якасці жыцця людзей. Асаблівую ўвагу В.А.Малашка надаў пытанню неабходнасці актывізацыі работы па папулярызацыі роднай мовы.
Удзел у семінары прымаў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, начальнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У.В.Янчэўскі, які станоўча ацаніў работу, праводзімую ў рэгіёне, граматны, талковы падыход да яе правядзення, што дае належны эфект.
Наталля ХАДАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.